Лукашэнка: Я буду першым, калі нашы вайскоўцы паедуць як міратворцы

Беларускі кіраўнік абвяргае чуткі пра магчымую пасылку беларускіх вайскоўцаў за мяжу як міратворцаў.



lukasenka_2912_2.jpg

Ілюстрацыйнае фота — freeregion.info

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў журналістам здагадкі некаторых СМІ наконт таго, што беларускіх вайскоўцаў могуць выкарыстаць у якасці міратворцаў.

"Калі нашы вайскоўцы ў якасці міратворцаў кудысьці паедуць, то я першы туды паеду, каб яны ведалі. І мой старэйшы сын, які сёння займаецца гэтымі праблемамі, таксама там будзе", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заяўляе, што нікога не збіраўся нікуды накіроўваць, а яго ўжо крытыкуюць.

euroradio.by