Лукашэнка: Клянуся сваімі дзецьмі, што Статкевіч для мяне не палітык

Карэспандэнт Радыё "Свабода" Валер Каліноўскі спытаў у часе сённяшняё прэс-канферэнцыі Аляксандру Лукашэнку пра палітвязня Міколу Статкевіча. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што вызваленне Статкевіча — не палітычнае пытанне. Вызваліць палітвязня Лукашэнка пагадзіўся толькі пры ўмове, што за гэта падпішуцца астатнія зняволеныя, якія адбываюць пакаранне разам з Міколам Статкевічам.



lu1.jpg

Валер Каліноўскі: Беларускія ўлады могуць палепшыць адносіны з Захадам, калі будуць вызваленыя палівязні, у тым ліку ваш былы канкурэнт Мікола Статкевіч?

Аляксандр Лукашэнка: Я магу адмахнуцца і сказаць, што шмат разоў адказваў. Але не буду адмахвацца і казаць, што мяне гэта не тачыцца. На Захадзе кажуць пра палітвязняў. А я адказваю, што ў нас няма такога артыкула, паводле якого чалавек робіцца палітвязнем. Ну але калі хочуць, хай кажуць «палітвязень», я і сам так часам кажу. Але я ніколі не лічыў іх палітвязнямі. Ёсць закон, і ён для ўсіх. Таму праехалі. Сёння ўсе хочуць, апроч самаго Статкевіча, напэўна, каб ён быў вызвалены. Я ніколі яго не баяўся. Чалавека меншага калібра, чым Статкевіч... Я не трымаю яго, каб выпусціць перад выбарамі. Тут не пытанне напісання памілавання. Галоўнае іншае — у калоніі ён не адзін, там яшчэ 500-800 чалавек. І яны таксма хочуць быць на свабодзе. Дык чаму я павінен вызваліць Статкевіча, а не Іванова і Пятрова. Нядаўна я вяртаўся да гэтага пытання, і падумаў вось што — калі б сама калонія звярнулася, то я б выпусціў Статкевіча. Таму што я не хачу выглядаць ідыётам перад іншымі асуджанымі. Бо тады я палову калоніі павінен выпусціць. А я ня маю на гэтае права. Тут няма палітыкі. Я клянуся сваімі дзецьмі, што Статкевіч для мяне не палітык. Ён павёў на штурм людзей, у мяне ёсць запіс перамоваў з Кіевам, калі яму прапаноўвалі ісці і садзіцца ў крэсла прэм’ер-міністра. Але гэта мы праехалі. Ён не палітвязень. Ён здзейсьніў злачынства. Закон ёсць закон, яго трэба выконваць. Які ён мне канкурэнт? Вось што запомнілася з тых выбараў пра Міколу Статкевіча? Злобны ашчэр і «плошча, плошча, плошча» — усё. Выбары прайшлі. Я яго не лічу палітычным канкурэнтам.

Валер Каліноўскі: Ці лічыце вы, што нехта захоча балатавацца ў гэтым годзе?

Аляксандр Лукашэнка: Толькі Статкевіч у турме, іншыя на волі. Хай балатуюцца. Балатуйцеся. Але калі будзеце ламаць дзверы, то будзеце сядзець. Я вам гарантую бяспеку на выбарах, толькі не ламайце і не забівайце. А калі вырашаць ізноў такім чынам, то будуць сядзець. Мы ж ведаем, хто і за што грошы заплаціў. Я ведаю, што ад вас патрабавалі — Майдана ў Беларусі. Я гэта ведаў і не мог гэтага дапусьціць. Вы пайшлі на штурм дому ўраду. Але не вельмі ж там і пабілі. Да вечара палову затрыманых адпусцілі. Да раніцы засталося 30 баевікоў.

Радыё "Свабода"