Лукашэнка прызначыў Кабякова прэм’ерам
Лукашэнка падпісаў 16 снежня ўказ № 488 аб прызначэнні прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

belaruspartisan.org
У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 84 Канстытуцыі на гэтую пасаду прызначаны Андрэй Кабякоў з наступным узгадненнем яго назначэння з Палатай прадстаўнікоў, паведамляе прэзідэнцкая прэс-служба.
Літаральна за некалькі гадзін перад тым на нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Лукашэнка прыняў рашэнне аб перапрызначэнні прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў. Ён нагадаў, што ўрад быў сфармаваны яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў:
"Так другі раз у нашай гісторыі мы паступаем, каб людзі бачылі, хто будзе працаваць ва ўрадзе, калі гэтага прэзідэнта абіраюць". "Але, тым не менш, мы тады дамовіліся, што пройдзе нейкі час, паўгода, крыху больш, і будзе магчымасць і нам паглядзець на працу новага складу, і вызначыцца людзям, якія папрацуюць ва ўрадзе, можа, ім не спадабаецца", — заявіў Лукашэнка.