Лукашэнка разам з Домрачавай працуе на будаўніцтве акушэрска-гінекалагічнага корпуса 5-й мінскай бальніцы

Аляксандр Лукашэнка разам з трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай Дар'яй Домрачавай 12 красавіка працуе на будаўніцтве новага акушэрска-гінекалагічнага корпуса 5-й гарадской клінічнай бальніцы.



c515x3_w465h262.jpg

"Гэты будынак, дзе будуць з'яўляцца новыя жыцці, значыць вельмі шмат для ўсёй краіны", — сказала Домрачава, падкрэсліўшы, што будзе ганарыцца тым, што брала ўдзел у яго ўзвядзенні. 


На будпляцоўцы Лукашэнку праінфармавалі пра ход будаўніцтва і выкананне графіка вытворчых работ на аб'екце. Яны праводзяцца з апярэджаннем графіка на 12 месяцаў, увесці ў строй новы корпус плануецца да 3 ліпеня 2015 года. Затым беларускі кіраўнік накіраваўся ў будынак новай радзільні, дзе яго брыгада выконвае работы па ўладкаванні цэментных сцяжак. 


Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктар Сірэнка паведаміў журналістам, што новая радзільня стане адной з найбуйнейшых у Беларусі і будзе адказваць усім сучасным санітарным патрабаванням. "Мы гаворым не толькі пра акушэрскую дапамогу, але і гінекалагічную. Мы гаворым пра абсталяванне, якое будзе выкарыстоўвацца для выканання малаінвазіўных аперацый, — адзначыў Сірэнка. — Сістэма маніторынгу як плода, так і стану маці, якая будзе тут укаранёная, дазволіць дамагацца значных вынікаў". 


"Для нас самае важнае, што ўзровень якасці аказання меддапамогі, узровень дыягностыкі будуць на парадак вышэйшыя", — сказаў Сірэнка.

Паводле "БелаПАН", фота - "Тэлеграф"