Лукашэнка тэрмінова паляцеў у Сочы, каб згуляць за каманду Пуціна ў хакей

Сёння Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна вылецеў у Сочы.



luka_hockey.jpg

Улічваючы шматгадовае захапленне беларускага лідара хакеем і веды ў гэтай галіне, а таксама досвед нашай краіны па падрыхтоўцы да Чэмпіянату свету 2014 года, прэзідэнт Расіі запрасіў Аляксандра Лукашэнку агледзець галоўную алімпійскую хакейную арэну. Кіраўнік Беларусі прыме ўдзел у сяброўскім матчы расійскай Начной хакейнай лігі.
Аляксандр Лукашэнка пад нумарам 1 і Уладзімір Пуцін пад нумарам 11 будуць гуляць у адной камандзе. 
Таксама на лёд выйдуць зоркі сусветнага хакея — Павел Бурэ, Вячаслаў Фяцісаў, Валерый Каменскі, Віктар Якушаў і іншыя, паведамляе прэс-служба.
belta.by