Лукашэнка: выбары павінны стаць дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі

Маючыя адбыцца выбарчыя кампаніі ў Беларусі павінны стаць дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 снежня ў ходзе рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.



104953263_i169304contentimage1_2original.jpg

Як было адзначана, у бліжэйшыя гады ў Беларусі павінны прайсці тры буйныя выбарчыя кампаніі: ў 2014-м — выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, у 2015-м — прэзідэнцкія выбары, у 2016 годзе — парламенцкія.
 

"Мы павінны цалкам сур'ёзна падысці да гэтага этапу развіцця нашай дзяржавы. Справа ў тым, што сітуацыя няпростая, і нашы альтэрнатыўныя палітыкі, назавем іх так, не будзем крыўдзіць іх заступнікаў за мяжой, вельмі разлічваюць вось на гэты прамежак, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Яны плануюць, што выбары ў мясцовыя саветы — гэта будзе нейкі пачатак, развіццё, а апагею так званая дэмакратыя дасягне ў прэзідэнцкія выбары, і скончыцца гэта падчас парламенцкіх выбараў”.
 

"Страціць тры гады для развіцця краіны ў гэты перыяд будзе катастрафічна. Таму выбары будуць вельмі сур'ёзнымі. Мы сур'ёзна павінны да гэтага перыяду падрыхтоўкі. І хацелася б, каб гэтыя выбары сталі дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі. Тут мы павінны ў рукі народу аддаць усё для таго, каб народ сам вызначыўся, хто будзе кіраваць ім і дзяржавай, як будзе развівацца краіна і ў якім кірунку. Гэта маё жалезнае меркаванне», — падкрэсліў кіарўнік Беларусі.
 

Паводле tut.by