Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год
Аляксандр Лукашэнка ўказам № 1 зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год. У гэтым годзе намечана падрыхтаваць 30 праектаў законаў, з іх чатыры новыя — "Аб альтэрнатыўнай службе", "Аб рынку каштоўных папер", "Аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне" і "Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, нагляду за сельскагаспадарчай жывёлай і прадуктамі жывёльнага паходжання".
Таксама, згодна з указам, плануецца падрыхтаваць новую рэдакцыю Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь і канцэпцыю праекта Закона "Аб самарэгулявальных арганізацыях".
Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта, указ распрацаваны па выніках разгляду больш як 120 прапаноў дзяржорганаў і арганізацый. Была праведзена іх ўсебаковая ацэнка і прааналізавана неабходнасць
прыняцця і магчымасці напаўнення законапраектаў канкрэтнымі нормамі, іх адпаведнасць рэальным сацыяльна-эканамічным патрэбам грамадства.
Кіраўнік дзяржавы плануе ўнесці ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 11 законапраектаў. Гэта праекты законаў, якія складаюць "бюджэтны пакет", а таксама накіраваны на
карэкціроўку Выбарчага кодэкса Беларусі, Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў, Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных
правапарушэннях і Закона "Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь".