Лукашэнка: Я заўважыў, народ бачыць выйсце ў рэформах

Аляксандр Лукашэнка гатовы да любых рэформаў. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 7 кастрычніка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га і 6-га скліканняў.

Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА


"Назіраючы за СМІ, я нядаўна для сябе выявіў: каб выйсці з крызісу існага і багата жыць, задаюць пытанні, што для гэтага трэба. Я ўпершыню сябе злавіў на думцы, што я заўважыў, народ бачыць выйсце ў рэформах. Ясна, што гэта нейкая доля. Я гатовы да любых рэформаў, самых жорсткіх, больш жорсткіх, чым МВФ сёння патрабуе", — заявіў Лукашэнка.
"Пытанне ў іншым, — працягнуў ён, — ці гатовыя вы да іх? Спытайце ў кожнага, ці гатовы ён да гэтых рэформаў. Дэбатуюць прадстаўнікі апазіцыі — рэформы, рэформы, рэформы. Ну спытайце вы, журналісты, у іх, што яны разумеюць пад рэформамі. Усе кажуць: рэструктурызаваць, структурныя пераўтварэнні. І ўсе па-рознаму на гэта адказваюць, прачыталі недзе, пачулі і панеслі ў народ. Што хоча апазіцыя і ў чым яе разуменне рэформаў? Гэта злом існага ладу і палітычнай сістэмы. Па-другое, правесці прыватызацыю паводле сваіх правіл, — прыватызацыя ці дзяльба дзяржуласнасці для сваіх сваякоў і паплечнікаў, платныя адукацыя і ахова здароўя, што па кішэні толькі багачам".
Гаворачы аб новым складзе парламента, Лукашэнка падкрэсліў, што ўлада зацікаўленая ў яго прафесіяналізме і прыхільнасці курсу, які праводзіцца ў краіне.
Ён звярнуў увагу на тое, што не менш за траціну парламента павінны складаць жанчыны. "Мы да гэтага ўжо прыйшлі. Тут ні Захад, ні Усход, ні нашы ўнутраныя розныя сілы не могуць сказаць нічога дрэннага, — заўважыў Лукашэнка. — Жанчыны з намі не могуць на роўных спаборнічаць, калі ўсё на самацёк пусціць, не таму, што яны дурнейшыя за нас або недальнабачныя, а таму, што яны плюс дадаткова палову свайго часу аддаюць нам, хто на кухні, хто дзецям. таму на гэтую невялікую долю мы павінны іх падтрымліваць".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН