Лукашэнка: не думайце, што я пайду на нейкую шалёную фальсіфікацыю

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі брэсцкай апазіцыі Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта піша Еўрарадыё

Лукашэнка на сустрэчы ў Брэсце / president.gov.by

Лукашэнка на сустрэчы ў Брэсце / president.gov.by

«Можа іншыя зробяць лепш, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — 9 жніўня ўсё вырашыцца. І не думайце, што я пайду на нейкую шалёную фальсіфікацыю. Слухайце, вы што, мяне праз чвэцрць стагоддзя прэзідэнцтва за дурня лічыце? Я выдатна разумею, што адбываецца ў краіне».
Беларускі кіраўнік заявіў, што «ніхто ўладу сёння ў краіне не зменіць». Ён упэўнены, што большасць людзей яго падтрымліваюць і прагаласуюць.
Таксама падчас згаданай сустрэчы Лукашэнка абураўся, што яго абражаюць.