Лукашэнка возьме ўдзел у саміце ШАС у Ташкенце
Аляксандр Лукашэнка плануе ўзяць удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў
дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Ташкенце 24
чэрвеня.
Гэта будзе першы саміт гэтай міжнароднай арганізацыі, у якім Беларусь возьме ўдзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе назіральніка, распавёў у інтэрв'ю ТАСС міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
«Улічваючы сур'ёзную зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі супрацоўніцтва з ШАС, а таксама высокі ўзровень прадстаўніцтва замежных дэлегацый на мерапрыемстве, нашу краіну будзе прадстаўляць прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка», — заявіў міністр
Паводле «Нашай Нівы»