Лукашэнка з аўтаматам — кепскі піяр ці грознае папярэджанне?

Што азначае з'яўленне Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы незалежнасці з аўтаматам у руках, разважае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

ef4651d9_92be_4377_b7e2_4d4c13a0af4e_w1023_r1_s__1_.jpg


Расійскія і беларускія прапагандысты ўпарта ўплішчваюць у розумы аўдыторыі, што пратэст ідзе на спад. Тое самае сказаў і міністар замежных справаў Расіі, маўляў, сітуацыя ў Беларусі нармалізуецца.


І тут карцінка, якая разбурае ўсю гэтую паліттэхналагічную прыгажосць. Вярхоўны галоўнакамандуючы бярэ зброю ў рукі толькі ў самы апошні момант, на краі. Гэта проста ніяк не стасуецца з байкай пра спад.
Але не выключана, што Лукашэнка думае зусім не пра піяр. Карцінка з аўтаматам стасуецца з заявай міністра абароны Хрэніна аб магчымасці ўжывання войска супраць пратэстоўцаў.

118207314_228702925152243_3792979090540610556_n_logo_1.jpg


Войска — гэта не паліцыя. Яго функцыя не падаўляць, не неўтралізоўваць, не прадухіляць. Ужо як гэта робяць праваахоўнікі, усе даведаліся 9-11 жніўня. Але функцыя ў войска наагул іншая і адна — забіваць ворага.
У святле заявы Хрэніна дэманстратыўна паказаная зброя ў руках Лукашэнкі можа проста азначаць гатоўнасць прабіць яшчэ адно дно.
Некалі даўно былы рэдактар «Советской Белоруссии» Павал Якубовіч распавядаў мне пра жалезнае правіла з кодэксу «злодзеяў у законе». Якубовіч ведаў гэта па сваёй службе ўва ўнутраных войсках. Дык вось правіла — ні ў якім выпадку нельга палохаць зброяй. Дастаў нож — бі, дастаў пісталет — страляй. Па гэтым законе жыве свет злодзеяў.
Напэўна, Якубовіч і Лукашэнку пра гэты закон распавядаў. Пытанне — якую выснову зрабіў Лукашэнка з гэтага распавяду — піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.