Лукашэнка закрывае межы і ставіць войска «пад ружжо»
На жаночым форуме Аляксандр Лукашэнка заявіў пра закрыццё межаў з Польшчай і Літвой і ўзмацненне межаў з Украінай.
"Мы вымушаныя вывесці войска з вуліц, палову войска паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з захаду, перш за ўсё з Літвой і Польшчай. Мы вымушаныя ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль, з нашай брацкай Украінай", — заявіў Лукашэнка 17 верасня.
Нагадаем, 17 верасня Еўрапарламент заявіў, што не будзе лічыць Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі пасля сканчэння яго бягучага тэрміну. А ў якасці прадстаўніка беларускага народа прызнае Каардынацыйную раду, ініцыяваную Святланай Ціханоўскай.