Лукашэнка запатрабаваў на тыдні ўнесці прапановы па замене ў кіраўніцтве ўрада
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе выканання даручэнняў па комплексным развіцці Аршанскага раёна запатрабаваў на гэтым тыдні унесці яму прапановы па зменах у кіраўніцтве ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах кіраўніка дзяржавы, адзіная прычына невыканання яго даручэнняў заключаецца ў «пафігічаскім стаўленні ўрада да даручэнняў прэзідэнта».
«Таму на гэтым тыдні ўнесці прапановы па замене ўсяго кіраўніцтва ўрада, ўсёй верхавіны з рэзерву кадраў, які мною сфарміраваны, — запатрабаваў кіраўнік краіны. — Хопіць глядзець ім у рот, і яны будуць нам расказваць, як ім складана, як ім цяжка!»
Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапановы па міністрах прамысловасці і будаўніцтва. «Ён сядзеў, не мог адрамантаваць дах — выканаць даручэнне прэзідэнта. Хто меў права адмяняць мае рашэнні? А чаму не выканалі, чаму не зрабілі, як я сказаў? Чаму будтрэст куляецца?» — запытаў кіраўнік дзяржавы.
«Пазняка (старшыні Аршанскага райвыканкама. - Заўвага. БЕЛТА) — адправіць у адстаўку і знайсці яму іншую працу», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
«І не дай бог, тут не будзе зроблена тое, што вы намецілі (учора вы нам гэтую праграму разгарнулі), і тое, што я вам даручыў, — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. — Як варыянт, накіруйце Воўка (міністр прамысловасці Віталь Воўк. - Заўвага. БЕЛТА) сюды — будзе выцягваць усю гэтую прамысловасць. У якой пасадзе, я ўчора Шарстнёву сказаў: хай вызначаюцца. Не зробіць — пойдзе туды, куды я ўчора сказаў».
Паводле tut.by