Лукашэнку абурыла беларускамоўная расцяжка «Выконвай хуткасны рэжым»: рускія не зразумеюць
Падчас паслання да парламента Аляксандр Лукашэнка абурыўся беларускамоўнай шыльдай «Выконвай хуткасны рэжым».
![paslanne9_pgncb.jpg paslanne9_pgncb.jpg](/img/v1/images/paslanne9_pgncb.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Гэта як у мовах. Заўважаю: зноў пайшла гэтая моўная хваля. Я ж вас прасіў, не падымайце гэта пытанне наогул! Яно закрытае ў Беларусі! У нас дзве дзяржаўныя мовы: руская і беларуская. Не ўкраінская, не расійская — руская! Руская, у якую мы душу ўклалі! Людзі гінулі! Разам з рускімі людзьмі ваявалі. Гэта наш агульны здабытак. Калі хто-небудзь хоча страціць розум — ён страціць рускую мову, калі сэрца — беларускую. Што вы хочаце страціць: розум ці сэрца?
Еду па дарозе. Траса, якую называюць прэзідэнцкай. Вывесілі табло «Выконвай хуткасны рэжым». Зразумела мне, што хацеў сказаць аўтар. Але едзе рускі чалавек або рускамоўны беларус: «Выконвай… Хуткасны… Але зразумеў, што «рэжым». Няўжо, думае, зноў пра дыктатуру Лукашэнкі. Што вы хацелі гэтым паказаць? 50% насельніцтва (з запасам кажу) зразумеюць, што патрабуе дарожнік або даішнік… Але астатнія ж не зразумеюць! Прыйшлося вярнуць назву нармальную. Хто зразумее, што гэта хуткасны рэжым, а не дыктатура Лукашэнкі…»
nn.by