Макей: Перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму могуць быць хуткімі, гэта ўстаноўка Лукашэнкі
Кіраўнік МЗС Беларусі, які знаходзіцца на віленскім саміце «Усходняга партнёрства», пракаментаваў сённяшнюю заяву старшыні Еўракамісіі.

Жазэ Мануэль Барозу паведаміў, што Беларусь гатовая пачаць перамовы па падпісанні дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам. Еўрарадыё пацікавілася ва Уладзіміра Макея, як хутка гэта
можа адбыцца?
Міністр замежных спраў нагадаў, што Беларусь прапанавала ЕС пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму яшчэ ў 2004 годзе, але безвынікова. А ў 2011-м Еўрасаюз заявіў пра згоду пачаць
перамоўны працэс, але адначасова былі ўведзеныя санкцыі. Таму ўлады Беларусі не пайшлі на перамовы і сітуацыя знаходзілася ў «падвешаным стане» аж да сённяшняга дня.
Макей адзначыў, што «калі будзе канструктыўны настрой з абодвух бакоў», то праблема будзе вырашаная «за кароткі час».
euroradio.fm