Макей сустрэнецца з сустаршынямі Мінскай групы АБСЕ

Сустаршыні Мінскай групы АБСЕ па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту наведваюць Беларусь з візітам.



zahruzieno5.jpg

11–13 сакавіка ў Мінску з візітам знаходзяцца сустаршыні Мінскай групы АБСЕ паслы П'ер Андрыё (Францыя), Ігар Папоў (Расія), Джэймс Уорлік (ЗША), а таксама асабісты прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па нагорна-карабахскага канфлікту Анджэй Каспрчык.

У рамках візіту запланавана сустрэча дэлегацыі ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. 12 сакавіка ў МЗС Беларусі з сустаршынямі Мінскай групы АБСЕ сустрэнецца міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Падчас сустрэч плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні дзейнасці Мінскай групы АБСЕ па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту, а таксама магчымы ўклад Беларусі ў гэты працэс.

Мінская група АБСЕ створана ў 1992 годзе. Дзяржавамі-сустаршынямі групы з'яўляюцца Расія, ЗША і Францыя, яе членамі — Беларусь як краіна, у якой у адпаведнасці з рашэннямі АБСЕ павінна прайсці мірная канферэнцыя па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту, а таксама Германія, Італія, Турцыя, Фінляндыя, Швецыя.

БелаПАН