Марына Адамовіч перадала дакументы ў ЦВК за Мікалая Статкевіча

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, кіраўніца ягонай ініцыятыўнай групы, перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.



5614cdc7_960b_411f_bb44_d3e16ee059a2_w640_r1_s.jpg

У складзе групы больш за 1 700 чалавек, паведамляе Радыё "Свабода".

Сярод іх такія вядомыя ў краіне людзі, як Ніл Гілевіч, Уладзімер Някляеў, Радзім Гарэцкі, Сяргей Законнікаў.

gdb.rferl.org__bf9f07b2_35f9_4_91cc350264d214b6b07db6ec30857120.jpeg

Пасля таго, як Марына Адамовіч выйшла з Цэнтральнай выбарчай камісіі, яна паведаміла журналістам, што прадстаўнікі ЦВК сказалі, што разгляд дакументаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, праўдападобна, адбудзецца ў панядзелак 20 ліпеня. Пра канчатковае рашэнне Цэнтравыбаркам паведаміць спадарыні Адамовіч тэлеграмай.

Журналісты запыталіся, што будзе рабіць каманда Мікалая Статкевіча, калі ЦВК вынесе адмоўны вердыкт і не зарэгіструе ініцыятыўную групу. На гэта спадарыня Адамовіч адказала:

«Па-першае, гэтае рашэньне можна абскардзіць ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь (такой магчымасці не было на ранейшых прэзідэнцкіх выбарах), а ўжо канчатковае рашэнне пра тое, што рабіць далей, мы прымем пасля вынясення рашэння Вярхоўным Судом».

Фота  svaboda.org