Меркель назвала «непрымальнай» пазіцыю афіцыйнага Мінска па міграцыйным крызісе на мяжы з Літвой

Канцлерка Германіі мяркуе, што міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Літвы мае палітычны складнік з боку Мінска.

piibbwx37jcvvicv4t6qwhxc3y.jpg


«Калі паглядзіце на тое, што адбываецца на беларуска-літоўскай мяжы, — з аглядкай на канвенцыю па бежанцам з боку Лукашэнкі робіцца нейкім чынам палітыка», — сказала Меркель на штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі, паведамляюць РІА «Навіны».

«Гэта непрымальна», — заявіла яна.

Улады Літвы вінавацяць афіцыйны Мінск у арганізацыі крызісу з мігрантамі, кажуць аб санкцыях у адказ і звяртаюцца за дапамогай да Еўрасаюзу.

За апошнія суткі ў Літву з Беларусі нелегальна прыйшло 110 чалавек, у асноўным іракцы. А з пачатку года літоўскімі памежнікамі было затрымана 2338 нелегалаў — у 29 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год