Міхаіл Жамчужны: «За 1 гадзіну замовілі на этап. Хутчэй за ўсё ў Горкі»

Да гэтага часу адвакат палітвязня Міхаіла Жамчужнага не ведае дакладнага месца ўтрымання свайго падабароннага.

zhamchuzny_sud_2__1_.jpg


Пасля таго, як 13 ліпеня прадстаўнікі адміністрацыі папраўчай калоніі №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся раней, на словах паведамілі адвакату, што 10 ліпеня палітвязень быў пераведзены ў ВК №9, новай інфармацыі пакуль не ўдалося атрымаць.
На званкі ў Горацкую калонію паведамляюць, што інфармацыю могуць прадставіць толькі на пісьмовыя запыты, у тым ліку і ад законнага прадстаўніка.
Адвакат з гэтай нагоды звярнуўся з пісьмовым запытам да адміністрацыі папраўчай калоніі №9 у Горках, аднак адказу яшчэ не дачакаўся.
Да праваабаронцаў патрапіла невялікае паведамленне ад Міхалі Жамчужнага, у якім ён коратка піша пра акалічнасці свайго нечаканага і хуткага перводу ў іншае месца адбывання пакарання.

zhamchuzhny_zapiska_etap.jpg


Цыдулка Міхаіла Жамчужнага:

«За 1 гадзіну замовілі на этап. Хутчэй за ўсё ў Горкі. Але не 100%»
Заснавальнік «Платформа Инновэйшн» Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла яму больш строгае пакаранне - шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.
Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, ст. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснаму разгалошвання звестак, якія складаюць службовую тайну; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.
Паводле spring96.org