Мілінкевіч узяў удзел у міжнародным пікеце ў падтрымку Украіны

6–7 сакавіка ў Дубліне адбываецца кангрэс маючай большасць у Еўрапарламенце Еўрапейскай народнай партыі, на які запрошаны і лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.



pikiet_v_dublinie.jpg

Удзел у кангрэсе бяруць кіраўнікі шэрагу краін Еўрасаюзу, лідары правых і правацэнтрысцкіх апазіцыйных партый ці арганізацый, якія маюць сяброўства ў ЕНП, а таксама высокія чыноўнікі ЕС. Напрыклад, канцлер Германіі Ангела Меркель, польскі прэм’ер Дональд Туск, прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу да іншыя лідары.

Самае рэзананснае пытанне, якое абмяркоўваецца, — сітуацыя ва Ўкраіне. У Дублін прыляцелі лідары ўкраінскай апазіцыі — Віталь Клічко, Арсень Яцанюк, Юлія Цімашэнка.

У ірландскай сталіцы адбыўся міжнародны прадстаўнічы пікет у падтрымку народа Ўкраіны, удзел у якім узяў і Аляксандр Мілінкевіч.

Навіны Руху

Выступаючы на пікеце, лідар Руху “За Свабоду” сказаў: ”Дэмакратычная Беларусь разам з тымі, хто адстойвае свабоду ва Ўкраіне. І мы, і ўкраінцы — еўрапейцы, а таму павінны вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю. Гэта пытанне цывілізацыйнага выбару. Еўрасаюзу варта паспрыяць гэтаму працэсу - і, у прыватнасці, не толькі на словах асудзіць, але і выкарыстаць усе магчымасці, каб спыніць спробу неаімперскага рэваншу з боку Масквы