Мінгарвыканкам афіцыйна папярэдзіў Ціханоўскую аб немагчымасці правядзення мітынгу на Бангалор

Мінгарвыканкам даслаў кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што правесці 6 жніўня ў парку Дружбы Народаў якое-небудзь мерапрыемства не ўяўляецца магчымым — пляцоўка будзе занятая.

Фота: телеграм-канал Harbacevic

Фота: телеграм-канал Harbacevic

У дакуменце, які падпісаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, гаворыцца, што 6 жніўня ў парку згодна з планам гарадскіх культурных мерапрыемстваў пройдзе святкаванне Дня чыгуначных войскаў.
У сувязі з гэтым правядзенне вамі або вашымі даверанымі асобамі, іншымі грамадзянамі якіх-небудзь масавых мерапрыемстваў 06.08.2020 ў Парку Дружбы народаў у Мінску не ўяўляецца магчымым.
Нагадаем, 3 жніўня стала вядома, што адміністрацыя Савецкага раёна правядзе 6 жніўня ў парку Дружбы народаў, з 17.00 да 21.30, святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню чыгуначных войскаў: у парку выступяць ганаровая варта, ваенны аркестр. Яшчэ там будзе выстава ваеннай тэхнікі, спецыяльныя прызы ад Мінабароны і выступленне Аляксандра Саладухі. У гэты ж час на гэтай пляцоўцы правесці свой мітынг-канцэрт збіралася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.
4 жніўня давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова падала ў ЦВК і Мінгарвыканкам скаргу на гэтае рашэнне горада. Акрамя таго, Кавалькова, перадаючы скаргу, папрасіла Мінгарвыканкам запрасіць яе на сустрэчу, каб вырашыць пытанне правядзення агітацыйных мітынгаў.
Сёння Вольга Кавалькова заявіла, што паколькі афіцыйнай рэакцыі на зварот няма, «мы рухаемся па сваім плане: мітынг у парку Дружбы народаў будзе».

Паводле tut.by