Міністэрствы абароны Беларусі і ЗША падпісалі план ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год
Рабочая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства абароны Злучаных Штатаў Амерыкі па пытаннях развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва прайшла 20 кастрычніка ў Вашынгтоне.
![Фота AFP Фота AFP ](/img/v1/userfiles/images/1054004946afp600__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота AFP
Пра гэта паведамляе беларускае абароннае ведамства.
Падчас сустрэчы абмеркаваныя перспектыўныя напрамкі беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.
Асноўным вынікам сустрэчы стала падпісанне сумеснай заявы аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі абароны Беларусі і ЗША і плана двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2017 год.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН