Мінюст вынес афіцыйнае папярэджанне АГП
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджанне Аб'яднанай грамадзянскай партыі, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні АГП Леў Марголін. У АГП не выключаюць, што адным з наступных крокаў улад могуць стаць дзеянні па ліквідацыі партыі.
Падрабязнасці пакуль невядомыя. "Але, наколькі я разумею, папярэджанне звязана з дзейнасцю АГП падчас мясцовай выбарчай кампаніі", — сказаў Марголін.
Заўтра, 8 красавіка, старшыня АГП Анатоль Лябедзька мае намер правесці ў 12.00 спецыяльную прэс-канферэнцыю з гэтай нагоды.
У АГП не выключаюць, што адным з наступных крокаў улад могуць стаць дзеянні па ліквідацыі партыі.
Падчас апошняй выбарчай кампаніі — выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў — прадстаўнікі АГП неаднаразова заяўлялі, што сапраўдных выбараў, сумленных і свабодных, у Беларусі няма. Тым
не менш партыя прыняла рашэнне вылучаць кандыдатаў у дэпутаты для працы з выбаршчыкамі.
У прыватнасці, маючы на ўвазе заканадаўчую забарону на заклік да байкоту выбараў, АГП прапанавала выбаршчыкам на бюлетэнях для галасавання пісаць словы аб патрабаванні правядзення ў краіне
справядлівых выбараў.
Акрамя таго, падчас выбарчай кампаніі актывісты АГП праводзілі пікеты, падчас якіх патрабавала правядзення дэмакратычных выбараў і вызвалення палітзняволеных. За ўдзел у адной з такіх акцый Анатоль
Лябедзька быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Арыштамі і штрафамі былі пакараныя і іншыя актывісты АГП.
Аб'яднаная грамадзянская партыя — адна з найбуйнейшых апазіцыйных структур у Беларусі.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН