Міравых лідараў заклікаюць спрыяць вызваленню Сянцова і іншых вязняў Крамля
Алег Сянцоў галадае 26-я суткі. Другі этап глабальнай кампаніі #SaveOlegSentsov пройдзе 8-9 чэрвеня і звязаны з сустрэчай лідараў G7, якая праходзіць у Канадзе.

8-9 чэрвеня лідары G7 ("Вялікай сямёркі") збіраюцца ў Мельбе (Квебек, Канада), каб абмеркаваць найважнейшыя праблемы свету. Ініцыятары кампаніі перакананыя, што вызваленне Алега Сянцова і ўсіх 70 закладнікаў Крамля павінна быць адным з ключавых пытанняў саміту. І гэтую мэту можна дасягнуць сумеснымі намаганнямі.
У рамках анлайн-акцыі ўсе неабыякавыя могуць пакінуць на публічных старонках палітыкаў прапанаваныя заклікі да дзеяння з хэштэгамі #SaveOlegSentsov і #freesentsov. Гэта можна зрабіць у Facebook і Twitter. Падрабязнасці тут.
Асноўны заклік анлайн-акцыі #SaveOlegSentsov: # G7 Act Now! Save Ukrainian Jailed-70 #SaveOlegSentsov #freesentsov