Місія БДІПЧ АБСЕ наведае Беларусь на наступным тыдні

Прадстаўнікоў арганізацыі цікавіць падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне.



obse150626_d3vil.jpg

Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ плануе наведаць Беларусь на наступным тыдні, паведамляе БелаПАН у прэс-службе арганізацыі.

Па выніках візіту місія зробіць рэкамендацыі адносна таго, ці варта накіроўваць у краіну назіральную місію падчас выбарчай кампаніі і якой павінна быць колькасць сябраў місіі.

Звычайна БДІПЧ АБСЕ накіроўвае доўгатэрміновую місію, якая адсочвае хаду ўсёй кампаніі ў краіне, а таксама кароткатэрміновую місію — яна назірае за галасаваннем непасрэдна ў дзень выбараў.