МЗС Польшчы зрабіла заяву ў сувязі з падзеямі ў Мінску

Міністэрства замежных спраў Польшчы заклікала беларускія ўладу "спыніць гвалт і неадкладна вызваліць затрыманых з-пад арышту"

poland_1.jpg

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча апублікавала заяву ў сувязі з падзеямі ў Мінску 25 сакавіка 2017 года. Ніжэй пададзены тэкст заявы.

"27 сакавіка 2017

Міністэрства замежных спраў з занепакоенасцю адзначыла спосаб, якім улады Беларусі перашкаджалі правядзенню мірнага пратэсту ў Мінску 25 сакавіка 2017 года.

Прэвентыўныя затрыманні і арышты, а таксама запужванні журналістаў і дзеячаў незалежных арганізацый, інфармацыя пра якія даходзіла як на мінулым тыдні, так і ў дзень пратэсту, у тым ліку ўварванне ў памяшканне арганізацыі “Вясна” і ўскладненне маніфестантам прыезду на месца дэманстрацыі ў Мінску — гэта прыклады парушэння асноўных грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека ў апошні час на Беларусі.

Мы заклікаем службы правапарадку спыніць гвалт і неадкладна вызваліць затрыманых з-пад арышту.

Падставы, на якіх ЕС хоча будаваць сталыя адносіны з Беларуссю, — гэта павага да правоў чалавека і асноўных свабодаў, у тым ліку свабоды слова, права на свабоду сходаў і аб’яднанняў, і захаванне палітычных правоў усіх грамадзянскіх рухаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і абавязальніцтвамі.

Прэс-служба Міністэрства замежных спраў Польшчы"