На адным з участкаў у Гродне галасаванне ўжо завяршылася. Апазіцыйны кандыдат атрымаў 1 голас

Такой інфармацыяй падзяліўся кандыдат па Гродзенскай-Цэнтральнай акрузе №51, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Вадзім Саранчукоў, фота з facebook.com

Вадзім Саранчукоў, фота з facebook.com

Паводле інфармацыі незалежных назіральнікаў, галасаванне на ўчастку №36 Гродзенскай-Цэнтральнай акругі №51 ужо завершанае, пратакол аб падліку галасоў складзены і прадастаўлены назіральнікам. Пра гэта Вадзім Саранчукоў, кандыдат ад Партыі БНФ па дадзенай акрузе, напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Узорна-паказальна галасуе гродзенскі псіха-неўралагічны дыспансер», — пракаментаваў сітуацыю Вадзім Саранчукоў.


З пратакола бачна, што ўсе выбаршчыкі, якія мусяць галасаваць на гэтым участку — 151 чалавек — прагаласавалі, і такім чынам, паводле заканадаўства, камісія мае права зачыніць участак і падлічыць галасы. На ўчастках закрытага тыпу, да які адносяцца шпіталі, галасаванне ажыццяўляецца толькі ў асноўны дзень.

75492469_10206174305832317_4269679082611933184_o.jpg

Пратакол, атрыманы назіральнікамі. Фота з facebook.com
Абсалютную большасць галасоў — 148 — на ўчастку набрала дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лідзія Кір'як. За Вадзіма Саранчукова, паводле пратакола, пададзены 1 голас. За іншых трох кандыдатаў па акрузе не пададзена ніводнага голаса.