На сябраў ініцыятыўнай групы прамоўцы БХД Паўла Пракаповіча аказваецца моцны ціск

На сябраў ініцыятыўнай групы прамоўцы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Пракаповіча ў Валожыне аказваецца моцны ціск.

1469866566_milicyia.jpg

Ілюстрацыйнае фота
За тры вечары працы ў Валожыне ва ўсіх актывістаў 7 разоў правярала дакументы міліцыя ў суправаджэнні людзей у цывільным, якія не прад'яўлялі дакументы. На вуліцы і нават у кватэрах да актывістаў падыходзілі супрацоўнікі міліцыі на падставе нібыта скаргаў грамадзян з-за скрадзеных дзіцячых ровараў.
5 разоў актывістаў спыняла ДАІ. Увесь час знаходжання ў Валожыне за машынай сябраў ініцыятыўнай групы сачылі на службовай альбо міліцэйскай машыне.
За тры вечары актывістам былі выпісаны пратаколы з штрафамі на суму больш за 250 рублёў.
Асабліва адзначыўся капітан міліцыі Валерый Жук, які разам з невядомым чалавекам у цывільным неаднаразова правяраў дакументы ва ўсіх сябраў ініцыятыўнай групы без важкіх прычынаў, а таксама старэйшы лейтэнант Вадзім Пасека, які спыніў машыну сябраў ІГ нібыта за няўключаны паваротнік, прычым усе сведкі здарэння пацвердзілі, што паваротнік быў уключаны.
Паводле прэс-службы БХД