На пікеце Таццяны Караткевіч напалі на цяжарную збіральніцу подпісаў

Напад на пікет сяброў ініцыятыйнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты, лідара ініцыятывы ’’Народны рэферэндум’’ Таццяны Караткевіч адбыўся ў Берасці.  



karatkevich_piket_1.jpg

Невядомы мужчына спрабаваў перашкодзіць збору подпісаў, сарваў сцяг, лаяўся. Актывіст адразу выклікаў міліцыю, аднак злачынца паспеў збегчы. Пра гэта распавёў сябра ініцыятыўнай групы.
— Пры зборы подпісаў на вуліцы Савецкай, скрыжаванне з Астроўскага, мужчына гадоў 55-60, проста відаць у яго здаюць нервы, падыйшоў і зламаў дрэўка сцяга. Разам са мной збірала подпісы цяжарная маладая жанчына, ён да яе, размахваючы рукамі, пабяжаў, з крыкамі “бандэраўцы” і нецензурна лаяўся.
Гэта ўжо не першы выпадак нападаў на пікеты непраўладных патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ў абласных гарадах. Актывісты лічаць, што гэта — адзін з метадаў псіхалагічнага ціску на сябраў выбарчых штабоў.
Паводле Радыё Рацыя