Налепка з «Пагоняй» на аўто — бясплатна
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) абвесціла пра пачатак кампаніі па папулярызацыі гістарычнага сымбаля Беларусі — герба «Пагоня».
На першым этапе кампаніі БСДП плануе высылаць поштай налепкі з гістарычным гербам «Пагоня» грамадзянам, якія звярнуцца да арганізатараў.
На другім этапе кампаніі беларусы, якія налепяць герб «Пагоня» на сваё аўто і вышлюць фотаздымак з ім арганізатарам, здолеюць прыняць удзел у розыгрышы аўтамабільнага відэарэгістратара. Аб даце розыгрышу будзе паведамлена дадаткова.
Заяўкі на «Пагоні», а таксама фотаздымкі «Пагоні» на аўто можна высылаць на электронны адрас партыі — bsdp.minsk.ck@gmail.com
nn.by