Намеснік кіраўніка калоніі Лапатка: “Мне за гэта плоцяць”

Адміністрацыя горацкай калоніі не пусціла адваката Змітра Дашкевіча да свайго падабароннага. Намеснік начальніка калоніі Лапатка Аляксандр Аляксандравіч растлумачыў свае дзеянні “шкурным інтарэсам.

Адміністрацыя горацкай калоніі не пусціла адваката Змітра Дашкевіча да свайго падабароннага. Намеснік начальніка калоніі Лапатка Аляксандр Аляксандравіч растлумачыў свае дзеянні “шкурным інтарэсам.
Напачатку сп. Лапатка заўпэўніваў адваката Мар’яну Сямешка, што яна не можа ўбачыцца з Дашкевічам з-за таго, што ён знаходзіцца ў ШЫЗА. Аднак, адвакат аспрэчвала выдуманыя довады Лапаткі артыкуламі з Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Тады сп. Лапатка нявольна прагаварыўся пра сапраўдную падаплёку сваіх дзеянняў: “Гэта мая праца, мне за гэта плоцяць. Такім чынам, сп. Лапатка прызнаў, што яму аплочваюцца парушэнні заканадаўства ў выглядзе адмовы на сустрэчы адваката з падабаронным.
Больш за тое, адвакату было забаронена паглядзець асабістую справу Дашкевіча, каб высвятліць, на якіх падставах Дашкевіча заключылі ў карцар і, адпаведна, аспрэчыць спагнанні.
Да таго ж горацкая калонія зноўку выдзялілася сваім “ветлівым стаўленнем да жанчын. Нагадаем, раней кіраўнік калоніі сп. Кавалёў груба абразіў нявесту Дашкевіча Насту Палажанку, сказаўшы, што яна – “ніхто для Змітра. Зараз жа сп. Лапатка вырашыў паследаваць шляхам свайго начальніка. Ён паўтарыў Палажанцы, што яна – ніхто і, відаць, узгадаўшы свой няўдалы вопыт асабістага жыцця, сказаў ёй накшталт “сёння ён жэніцца на адной – заўтра на другой.
Адвакат будзе абскарджваць незаконныя дзеянні адміністрацыі калоніі ў пракуратуры і Дэпартаменце выканання пакаранняў.
Прэс-служба Міжнароднага Руху Беларускай Моладзі "Малады Фронт" (зарэгістраваны ў Чэскай Рэспубліцы)