НАУ анансуе прававую канферэнцыю ў Нюрнбергу

НАУ абвясціла пра арганізацыю канферэнцыі, мэта якой — паскорыць працу па прызнанні грамадзяніна Лукашэнкі тэрарыстам і прыцягненні да адказнасці вінаватых у катаваннях у межах універсальнай юрысдыкцыі. Канферэнцыя мае адбыцца ў нямецкім Нюрнбергу – «горадзе, які добра ведае, што такое міжнародны трыбунал над злачынцамі».

56032981_303_1.jpg


Народнае антыкрызіснае упраўленне заявіла пра правядзенне канферэнцыі ў Нюрнбергу. Падчас мерапрыемства будуць узнятыя пытанні працы па прызнанні грамадзяніна Лукашэнкі тэрарыстам і прыцягненні да адказнасці вінаватых у катаваннях у межах універсальнай юрысдыкцыі.
«Яшчэ ў 2020 годзе Дакладчык АБСЕ зрабіў заключэнне аб наяўнасці падстаў для стварэння міжнароднага трыбунала па злачынствах Лукашэнкі супраць чалавечнасці. Але дамагчыся яго правядзення можам толькі мы, беларусы», — заявіў Міхаіл Кірылюк, адказны па пытаннях юстыцыі ў НАУ.
У канферэнцыі прымуць удзел адвакаты, палітыкі, праваабаронцы і прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі. Мерапрыемства будзе складацца з дзвюх частак: дыскусіі адвакатаў з міжнародным досведам і прэс-канферэнцыі.