Назіранне за “выбарамі—2012” нельга манапалізаваць
Рух «За Свабоду» гатовы назіраць за "выбарамі-2012" на роўных з іншымі палітычнымі суб’ектамі. Такім чынам намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч пракаментаваў заяву кампаніі “За справядлівыя выбары наконт дамоўленасцяў аб сумесным назіранні.
Рух «За Свабоду» гатовы назіраць за "выбарамі-2012" на роўных з іншымі палітычнымі суб’ектамі. Такім чынам намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч пракаментаваў заяву кампаніі “За справядлівыя выбары наконт дамоўленасцяў аб сумесным назіранні.
Паводле Юрася Губарэвіча, падчас кампаніі назірання на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, якая меркавалася супольнай, структуры Руху былі збольшага адсунуты ад удзелу ў ёй. У тым ліку дзякуючы гэтаму было прынятае рашэнне правесці ўласную кампаніі назірання, якая сталася досыць паспяховай.
Каб пазбегнуць памылак назірання на мінулых выбарах, Рух "За Свабоду да пачатку сёлетняй кампаніі прапанаваў яе ўдзельнікам размеркаваць накірункі (вылучэнне ў камісіі, у назіральнікі, інфармацыйная праца, распрацоўка зменаў у заканадаўства) і стварыць каардынацыйную раду з удзелам зацікаўленых суб’ектаў, якія здольныя зрабіць рэальны ўнёсак у правядзенне кампаніі, але гэта прапанова была праігнаравана.
“Роля Партыі “Справядлівы свет — а менавіта яна галоўны ініцыятар кампаніі “За справядлівыя выбары — у выбарчай кампаніі не да канца ясная. Вядома, што былыя камуністы не настроены падтрымліваць супольную пазіцыю большасці палітычных суб’ектаў наконт абавязковага зняцця кандыдатаў перад галасаваннем. Да ўсяго пасады каардынатараў кампаніі “За справядлівыя выбары размеркаваныя без уліку меркавання Руху “За Свабоду, а таксама Партыі БНФ — структур, якія маюць істотны досвед назірання і вылучэння ў камісіі. Таму не выключана, што нам давядзецца працаваць аўтаномна, — каментуе сітуацыю Юрась Губарэвіч.
“Але мы падтрымліваем усё, што сказана ініцыятарамі кампаніі “За справядлівыя выбары, і спадзяемся, што на далейшых этапах працы у нас атрымаецца знайсці агульную мову і скаардынаваць нашу дзейнасць, — зазначае намеснік старшыні Руху.
Нагадаем, каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары Віктар Карнеенка заявіў, што дасягнутая дамоўленасць аб сумеснай працы па падрыхтоўцы і правядзенні назірання з большасцю палітычных структур Беларусі. Але, па словах Віктара Карнеенка, пакуль далучыліся не ўсе, у тым ліку Рух “За Свабоду.
Паводле інфармацыі Руху «За Свабоду»