Павал Севярынец не спадзяецца на амністыю
Тое, што палітвязняў амніставаць не плануюць, Павал называе “адмысловым пасланнем для Захаду.
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Павал Севярынец ніякіх звестак пра магчымае вызваленне па амністыі не мае. Больш за тое, на амністыю ён і не спадзяецца.
А заявы Лукашэнкі наконт таго, што “нацягваць туды людзей, якія не павінны выходзіць, па палітычных матывах, называе адмыслова адрасаванымі Захаду.

Павал Севярынец адзначае: “Ні інфармацыі ніякай няма, ні асаблівых спадзяванняў на амністыю. Гэта (заява Лукашэнкі. — “Еўрарадыё) сігналы Захаду, гэта не нам
сігналы. Выстаўляюць на продаж палітвязняў, што проста так не адпусцяць нікога.
Нагадаем, на пачатку мая ідэолаг спецкамендатуры, дзе палітвязень адбывае пакаранне, паабяцаў Севярынцу магчымае вызваленне па амністыі. На думку Севярынца, яго спецыяльна абнадзейваюць магчымым
вызваленнем, каб трымаць у напружанні. Але цяпер ён канчаткова пазбавіўся усялякіх спадзеваў на датэрміновае вызваленне.
Паводле амністыі, як паведамілі ўчора ў МУС, на волю выйдуць каля 7600 чалавек.
Фота — mfront.net
euroradio.fm