Павел Латушка правёў першую анлайн-сустрэчу з дзеючымі беларускімі чыноўнікамі

У лютым былыя і дзеючыя чыноўнікі пры падтрымцы супольнасці *Сумленныя людзі і НАУ запусцілі Адкрыты ліст супрацоўнікаў дзяржкіравання за адстаўку Лукашэнкі.

photo_2021_03_21_17_31_45.jpg

Адным з першых ініцыятыву падтрымаў кіраўнік НАУ і былы Міністр культуры Павел Латушка. Пад адкрытым лістом ёсць подпісы з Нацыянальнага банка, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, Генеральнай пракуратуры, мытні, Міністэрства па падатках і зборах і многіх іншых дзяржустаноў і ведамстваў. Дэталёвую статыстыку мы дамо пры публікацыі вынікаў.
Павел Латушка правёў анлайн-сустрэчу з чыноўнікамі, якія падпісалі Адкрыты ліст і падтрымалі народныя патрабаванні.
Дзяржаўная служба - гэта служэнне народу і дзяржаве, а не палітыкам, тым больш дыктатарам. І тое, што дзяржаўныя служачыя не падтрымліваюць дыктатара, не з'яўляецца здрадай, а з'яўляецца перш за ўсё пацвярджэннем, што менавіта яны разумеюць галоўны сэнс службы народу. Зараз беларускім чыноўнікам не дазваляюць дзейнічаць эфектыўна і паказваць свой прафесіяналізм, дэматывуюць. Усе загады рэжым спускае зверху і прымушае беспярэчна падпарадкоўвацца, не дапушчаючы ніякай ініцыятывы. Як толькі мы дамо дзяржаўным служачым магчымасць рэальна дзейнічаць на карысць краіны і людзей - гэта хутка верне прэстыж прафесіі, — заявіў Латушка.
Паводле яго, найважнейшым прынцыпам будучай пабудовы дзяржслужбы павінен стаць прафесіяналізм, які не залежыць ад несупадзення думкі з начальнікам або яго палітычных поглядаў. Кожны дзяржаўны служачы, які публічна выказвае сваю пазіцыю, становіцца лідарам, так як за ім могуць пайсці іншыя. Чыноўнік, які здзейсніў злачыннае дзеянне і іншае правапарушэнне, удзельнічае ў рэпрэсіях, прымае або візуе неправавыя рашэнні, якія супярэчаць Канстытуцыі, безумоўна будзе адказваць перад законам, але гэтая адказнасць будзе насіць выключна індывідуальны характар.
Дзяржслужачыя, якія выбіраюць бок народа і не здзяйсняюць супрацьпраўных дзеянняў, патрэбныя Новай Беларусі - і будуць мець перспектывы развіцця на дзяржслужбе. Як палітык, даю вам цвёрдае слова рэалізаваць свае абавязацельствы. Не рабіце вы злачынства! Не візіруйце неправавыя дакументы, рабіце свой выбар у інтарэсах народа. Гэта гарантыя вашага будучага, — заявіў Павел Латушка.