Павел Латушка пра перспектывы "паглыблення дыялогу паміж Беларуссю і СЕ"

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка сустрэўся 20 верасня ў Страсбургу з намеснікам Генеральнага сакратара Савета Еўропы Габрыэлай Батаіні-Драгоні.



bye.jpg

Павел Латушка

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі, кіраўнік беларускай замежнай установы абмеркаваў з Г.Батаіні-Драгоні перспектывы далейшага супрацоўніцтва і паглыблення дыялогу паміж Беларуссю і СЕ.


Асобна была закранута тэматыка ўзаемадзеяння ў рамках Еўрапейскай культурнай канвенцыі. У якасці прыкладаў супрацоўніцтва былі адзначаны публікацыя Беларуссю "Белай кнігі" СЕ па міжкультурным дыялогу, адным з распрацоўшчыкаў якой з'яўлялася Г.Батаіні-Драгоні, правядзенне 26—27 верасня ў Мінску Дзён еўрапейскай спадчыны, а таксама 18 кастрычніка круглага стала з нагоды 20-годдзя далучэння Беларусі да Еўрапейскай культурнай канвенцыі.


Бакі абмяняліся меркаваннямі аб дзейнасці інфапункта СЕ ў Мінску, а таксама аб працягу кантактаў высокага ўзроўню паміж Беларуссю і Саветам Еўропы.


Намеснік Генеральнага сакратара СЕ адзначыла актыўны ўдзел Беларусі ў Еўрапейскай культурнай канвенцыі і запрасіла беларускі бок да супрацоўніцтва ў мэтах паўнацэннага выкарыстання патэнцыялу гэтага шматбаковага пагаднення. Аляксей Арэшка, БелаПАН