Пазбаўляць грамадзянства за прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі пачнуць праз паўгода
Абноўлены закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь" быў апублікаваны ў чацвер, 17 снежня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент уступае ў сілу праз 6 месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.
![Фота polsha24.com Фота polsha24.com](/img/v1/images/obraz_viber_2020_05_25_17_09_38.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота polsha24.com
Асноўная навацыя дакумента — магчымасць страты грамадзянства асобамі, якія прызнаныя вінаватымі ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненні імі цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, паведамляе interfax.by
Гэтая норма тычыцца паўналетніх грамадзян нашай краіны, якія набылі беларускае грамадзянства ў выніку прыёму ў грамадзянства, у парадку рэгістрацыі, з прычыны аднаўлення ў грамадзянстве або на падставах, што прадугледжаныя міжнароднымі дамовамі. Гэта норма не тычыцца грамадзян Беларусі па нараджэнні.
Пры гэтым падкрэсліваецца, што рашэнні па пытаннях грамадзянства Беларусі, прынятыя да ўступлення закона ў сілу, не падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з ім.