Пенсіянеры змянілі фармат Марша мудрасці (фота, відэа)

Здаецца, панядзелкавыя Маршы мудрасці, на якія выходзяць пенсіянеры і медыкі, мяняюць фармат. Пасля жорсткіх разгонаў і затрыманняў, лакальныя акцыі пратэсту адбываюцца ў некалькіх кропках Мінска.

Ніна Багінская прыйшла на марш

Ніна Багінская прыйшла на марш

На месцы традыцыйнага пункта збору — каля Чырвонага касцёла — журналісты onliner.by заўважылі сёння некалькі чалавек, сярод іх — Ніну Багінскую, як заўжды, з бел-чырвона-белым сцягам. Яны нікуды не ішлі. Побач з плошчай Незалежнасці былі заўважаныя жоўтыя аўтобусы, у якіх падчас мінулага марша заводзілі затрыманых. Але, здаецца, сёння затрыманняў не адбылося.


У пенсіянераў і медыкаў сёння з'явілася новая кропка збору: пляцоўка каля ўнівермагу «Беларусь». Там каля елкі сабраліся людзі, якія скандавалі «Верым! Можам! Пераможам!». Затрыманняў не было.


Апроч таго, адбылося яшчэ некалькі лакальных акцый пратэсту, падчас іх таксама нікога не затрымалі.