Пяць ядзерных дзяржаў выступілі з заявай пра недапушчальнасць ядзернай вайны
Заява апублікаваная, у прыватнасці, на сайтах Белага дома і Крамля.
![regnum_picture_1630751181898249_normal.jpg regnum_picture_1630751181898249_normal.jpg](/img/v1/images/regnum_picture_1630751181898249_normal.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пяць дзяржаў-сталых чальцоў Рады бяспекі ААН выступілі з сумеснай заявай аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў.
У апублікаванай 3-га студзеня сумеснай заяве Расія, ЗША, Францыя, Вялікабрытанія і Кітай як краіны, якія валодаюць ядзерным арсеналам, адзначылі, што «лічаць сваёй першачарговай адказнасцю недапушчэнне вайны паміж дзяржавамі, якія маюць ядзерную зброю, і зніжэнне стратэгічных рызык».
«Мы заяўляем, што ў ядзернай вайне немагчыма перамагчы і яна ніколі не павінна быць развязаная. Паколькі прымяненне ядзернай зброі мела б шырокамаштабныя наступствы, мы таксама пацвярджаем, што ядзерныя ўзбраенні — пакуль яны працягваюць існаваць — павінны служыць абарончым мэтам, стрымліванню і прадухіленню вайны. Мы цвёрда перакананыя ў неабходнасці прадухіліць далейшае распаўсюджванне такіх узбраенняў», — гаворыцца ў сумеснай заяве пяцёркі ядзерных дзяржаў. Бакі таксама падкрэслілі важнасць захавання двухбаковых і шматбаковых пагадненняў і абавязанняў у сферы нераспаўсюду ўзбраенняў, раззбраення і кантролю над узбраеннямі.