Праблемы з эвакуацыяй з Марыупаля: на шляху «зялёнага калідора» ідуць баі
Эвакуацыя мірных жыхароў з Марыупаля пакуль так і не пачалася.
Эвакуацыя мірных жыхароў з Марыупаля пакуль так і не пачалася. Прычына ў тым, што пацвярджэнне «рэжыму цішыні» было атрымана толькі для тэрыторыі Данецкай вобласці, паведаміў начальнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Паўло Кірыленка. Паводле яго слоў, у Запарожскай вобласці па маршруце эвакуацыі вядуцца баі.
«Вядзём перамовы з расійскім бокам пра пацвярджэнне рэжыму цішыні па ўсім маршруце эвакуацыі мірнага насельніцтва з Марыупаля», — напісаў Кірыленка.
«Зялёны калідор» для эвакуацыі з Марыупаля праходзіць па маршруце: Марыупаль — Мікольскае — Розаўка — Полагі — Арэхаў — Запарожжа.
Па плане «рэжым цішыні» павінен быў доўжыцца 7 гадзін і скончыцца ў 16.00 па кіеўскім часе.
Паводле «Еўрарадыё».