Прадстаўнік МЗС Францыі абвінаваціў сям'ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі
Дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон заявіў, што сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі ЕС. Пра гэта паведамляе выданне DW са спасылкай на словы Бона.
Дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон заявіў, што сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі ЕС.
Што праўда, прадстаўнік МЗС Францыі не назваў канкрэтных імёнаў. Паводле яго слоў, мэта беларускага боку — аслабіць і раз'яднаць ЕС.
«Лукашэнка хоча завабіць Еўрасаюз у пастку, сцвярджаючы, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы», — мяркуе Бон. Ён заклікаў дзейнічаць «рашуча і гуманна» ў сітуацыі на польска-беларускай мяжы.