Расія выкарыстоўвае газ як «зброю» супраць Малдовы — ЕС
Газ не можа быць выкарыстаны як геапалітычная зброя — заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Барэль. Газ з'яўляецца таварам і не можа быць выкарыстаны ў якасці палітычнага ціску, паведамляе korrespondent.net
Крэмль выкарыстоўвае прыродны газ, як інструмент уздзеяння на Малдову, і аказвае на краіну палітычны ціск. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль.
"Мы бачым спробы Газпрома аказаць палітычны ціск замест зніжэння цэны на газ. І мы пагадзіліся з прэм'ер-міністрам з нагоды пазіцыі ў пытанні патэнцыйных магчымасцяў трэцяга боку выкарыстоўваць энергарэсурсы ў якасці палітычнай зброі", — сказаў Жазеп Барэль на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння Савета па асацыяцыі ЕС — Малдова ў Бруселі, у якім прыняла ўдзел прэм'ер-міністр Малдовы Наталля Гаўрыліца.
Барэль падкрэсліў, што газ з'яўляецца перш за ўсё таварам і не можа быць выкарыстаны як геапалітычная зброя.
Па словах кіраўніка дыпламатыі ЕС, Еўрасаюз гатовы падтрымаць Малдову ў вырашэнні энергетычнага крызісу.