Прапанова Беларусі экспартаваць украінскае збожжа — гэта пастка?
Прэзідэнт Літвы назваў пасткай прапанову Беларусі экспартаваць украінскае збожжа.

Фота: Гітанас Науседа. Фота: Getty Images
Беларусь прапанавала экспартаваць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю. Аднак прэзідэнт Літвы ГітанасНаўседа лічыць гэта пасткай, у якую не варта трапляць. Пра гэта кіраўнік Літвы паведаміў у сваім Twitter.
«Прапанова Беларусі транспартаваць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю ў Літву з'яўляецца чарговай спробай выйсці з-пад санкцый. Украінскае збожжа ўжо ідзе праз Польшчу і іншыя краіны ў парты Балтыі. Гэта пастка. Давайце не трапляць у яе», — адзначыў Наўседа.
Нагадаем, Юрый Амбразевіч, віцэ-міністр замежных спраў Беларусі, закранаў пытанне экспарту ўкраінскага збожжа падчас зносінаў з генеральным сакратаром ААН. Пры гэтым Амбразевіч спадзяваўся, што можна будзе неяк вырашыць праблему з экспартам беларускіх угнаенняў, якія патрапілі пад санкцыі.