Пуцін запрасіў Лукашэнку ў Сочы

Тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна адбылася 16 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 



1qfeq_w465h262.jpg

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмеркавалі парадак дня запланаваных 24–25 снежня ў Маскве пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і пытанні, па якіх на самітах будуць прымацца рашэнні. Былі закрануты і актуальныя тэмы двухбаковых адносін.

Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку паглядзець алімпійскія аб'екты ў Сочы, а таксама гатоўнасць да правядзення зімовай Алімпіяды, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі. 

Аляксандр Лукашэнка мае намер у найбліжэйшыя дні азнаёміцца з інфраструктурай Алімпійскіх гульняў у Сочы, а таксама праінспектаваць гатоўнасць беларускіх аб'ектаў да гэтай найважнейшай міжнароднай спартыўнай падзеі.

telegraf.by