Пытанне пра Статкевіча можа быць вырашана ў хуткім часе

Пытанне пра Мікалая Статкевіча можа быць вырашана ў хуткім часе, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня ў сумесным інтэрв'ю "Еўрарадыё", "Радыё Свабода" і парталу tut.by.



staktev_ch8.jpg

"Я не стану хітрыць, гэта пытанне на парадку дня. Вырашыць гэта магу толькі я. Але я не вызначаўся, калі гэта будзе. Я гэта пытанне ў такім ключы не разглядаў. Калі яго выпускаць, то выпускаць да выбараў. Калі не выпускаць, то не выпускаць. У хуткім часе вы будзеце пра гэта ведаць. Калі другі варыянт, то часу шмат", — цытуе Лукашэнку "Еўрарадыё".


Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён даваў Статкевічу магчымасць напісаць прашэнне аб памілаванні. "Ён хоча быць у турме і выйсці адтуль героем. Я яму даю такую магчымасць, а вы кажаце — выпусціць. І што мне рабіць? Я магу выпусціць, калі чалавек звернецца да мяне з прашэннем, але ён не звяртаецца, таму што хоча быць героем", — зазначыў Лукашэнка.


Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч быў асуджаны ў маі 2011 года на шэсць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Адбывае пакаранне ў магілёўскай турме. Тэрмін пакарання Статкевіча заканчваецца ў снежні 2016 года. Міжнародныя арганізацыі прызналі Мікалая Статкевіча палітычным вязнем.
БелаПАН