Віленская акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі (фота)

4 жніўня, у Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у Вільні адбылася акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў.



vilnia_4aug.jpg

Арганізатарамі выступілі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і незалежная праваабарончая арганізацыя Freedom House.  

На Ратушнай плошчы літоўскай сталіцы усе ахвочыя маглі зрабіць фатаздымкі з плакатамі на знак салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, падпісаць паштоўкі беларускім палітвязням, а таксама паразмаўляць з беларускімі праваабаронцамі і моладзевымі актывістамі пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі.

spring96.org__files_images_vi_eb82aeaaab722b8284a1d09fd85f240d.jpeg

spring96.org__files_images_vi_3f9204e5811bbeaf287c692ff92d7b46.jpeg

spring96.org__files_images_vi_df2b387d2e241439a69a9be197e5e18a.jpeg

spring96.org__files_images_vi_32064b0df19efd9a463f55458afe4fd1.jpeg

spring96.org__files_images_vi_fe8caee998b989b9e48119fe38e363d7.jpeg

spring96.org__files_images_vi_e305cf908bd053fd6dc6b2087d194752.jpeg

Праваабаронцы нагадалі, што на сённяшні дзень шасцёра беларусаў незаконна пазбаўленыя волі за свае палітычныя перакананні. З 1996 года наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі стала пастаяннай з'явай. Рознага кшталту ціску і рэпрэсіям было падвергнута некалькі тысяч чалавек. Чатыры чалавекі — былыя палітычныя апаненты прэзідэнта — зніклі, пры гэтым дагэтуль ніводная са справаў не атрымала адпаведнага расследавання.

spring96.org__files_images_vi_66391ad90e3e141bf116e5de2632d4eb.jpeg

spring96.org__files_images_vi_261722172a7b6ab17ecfcbdd6d89e50a.jpeg

spring96.org__files_images_vi_3fe1008dfc977c29ca8b6a71c6bb24be.jpeg

spring96.org__files_images_vi_d9c0b649c968838be3b02216617655d3.jpeg

spring96.org__files_images_vi_9af9c889f23819a65d311f9cb0619d09.jpeg

spring96.org__files_images_vi_0700a0308bcdb1c0ba9835c64af3e104.jpeg

Напрыканцы ўдзельнікі акцыі прайшліся ад Ратушнай плошчы да Беларускага дома правоў чалавека з партрэтамі палітвязняў і плакатамі, якія заклікаюць да іх неадкладнага вызвалення.

spring96.org__files_images_vi_e2c1a4ef51f2e0f9baac5383b5b19cc9.jpeg

spring96.org__files_images_vi_e566329ec0eeaf058baa1f5260bf70a6.jpeg

Арганізатары акцыі нагадалі, што менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца, кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі. І хоць ён быў датэрмінова вызвалены ў 2014 годзе, ціск на праваабаронцаў і актывістаў не спыніўся. Як мінімум шасцёра палітвязняў застаюцца за кратамі ў Беларусі, і ў святле надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў, якія прызначаныя на 11 кастрычніка, няма гарантый, што новых выпадкаў пераследу па палітычных матывах не будзе.

Фота: Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава


spring96.org