Расія зможа размясціць у Беларусі дадатковыя самалёты
Як перадае interfax.by, кіраўнік дзяржавы спаслаўскя на тое, што з Італіі ў краіны Балтыі былі перакінутыя паўтара дзясяткі самалётаў NATO. "Зараз, хай сабе, не больш за 12–15 самалётаў, перагнаць іх на тэрыторыю Беларусі, вызначыць маршруты патрулявання і яшчэ запасныя маршруты. Няхай працуюць, патрулююць", — адзначыў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на актывізацыю ЗША і NATO ў рэгіёне: "Мы на гэта рэагавалі спакойна да таго часу, пакуль не пачаліся маштабныя вучэнні на поўдні, я так разумею, на тэрыторыі Польшчы, і Польшча запрасіла ўзмацнення і пашырэння маштабаў гэтых вучэнняў".
Лукашэнка нагадаў, што ёсць дамоўленасці ў рамках беларуска-расійскай Саюзнай дзяржавы: "Гэтая групоўка мае план дзеяння, у тым ліку план дзеянняў на падобныя выпадкі".
NATO ў сувязі з расейскай агрэсіяй ва Ўкраіне узмацніла паветраную прастору Польшчы і краін Балтыі.
«Расейская авіябаза павінна быць створана ў Беларусі да 2015 году, але ўжо цяпер на беларускай авіябазе ў Баранавічах знаходзіцца патрульнае зьвяно расейскіх перахопнікаў СУ-27б (гэта чатыры самалёты), якое дзяжурыць. Лукашэнка прапануе павялічыць колькасьць расейскіх самалётаў на пэрыяд вучэньняў НАТО. Гэта рэвэранс у бок Расеі, бо Лукашэнка за вайсковыя паслугі Расеі мае самастойнасьць ва ўнутранай палітыцы. Беларусь Пуцін шануе як пляцдарм, зь якога можна кантраляваць Украіну, Польшчу і Балтыю», — пракамэнтаваў заяву Лукашэнкі вайсковы аналітык Аляксандр Алесін.
Паводле Еўрарадыё
Фота — naviny.by