Польшча святкуе 15-годдзе ў NATO

12 сакавіка Польшча будзе святкаваць 15-годдзе ўступлення ў Паўночна-Атлантычны альянс. Кіраўнік польскага ўраду ды міністр абароны наведалі ракетную базу ў Семіравіцах.



nato_symvol1.jpg

Дональд Туск сустрэўся з жаўнерамі ды афіцэрамі базы. У праграме візіту была дэманстрацыя ўзбраення і сумесная прэсавая канферэнцыя з міністрам абароны.

Польскі міністр зазначыў, што за 15 гадоў прысутнасці ў NATO Польшча пераканалася ў слушнасці свайго рашэння аб уступленні ў пакт. За гэты час Польшча змагла стаць важным удзельнікам у альянсе. Афіцыйная Варшава не раз уздымала дыскусіі па пытаннях абароннай здольнасці пакту ды выканання артыкулу 5, то бок прынцыпу калектыўнай абароны.

Прысутнасць у NATO дазволіла рэфармаваць Польскае Войска. Сёння Польшча мае добра падрыхтаваных жаўнераў ды сучаснае ўзбраенне. У бліжэйшыя гады Польшча хоча, каб NATO ўзмацніла свае здольнасці да абароны чальцоў арганізацыі ды выраўняла вайсковыя патэнцыялы саюзнікаў.

www.radyjo.net