Польская чыгунка абяцае танныя білеты ў Варшаву
У канцы сакавіка — пачатку красавіка, польская чыгунка Intercity ўводзіць танныя білеты на трасе Беласток-Варшава-Беласток. Цана білета плануецца ў межах 29-ці злотых.
Так званы “Bilet Relacyjny” — гэта прапанова для ўсіх пасажыраў, якія падарожнічаюць у межах Польшчы, якая дазваляе ажыццяўляць паездкі нават на 65% танней. На гэты білет таксама захоўваюцца студэнцкія зніжкі.
Цяпер за білет з Беластоку ў Варшаву трэба заплаціць 47 злотых, а студэнтам — каля 23-х злотых.