Расійскі амбасадар не выключае, што Сафія Сапега можа быць памілаваная ў Беларусі
Магчымасць памілавання арыштаванай у Беларусі расіянкі Сафіі Сапега абмяркоўваецца, не выключае амбасадар Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў.

Яўген Лук'янаў. Фота Global Look Press
Раней бацька дзяўчыны Андрэй Сапега ў відэазвароце папрасіў Аляксандра Лукашэнку памілаваць яго дачку, нагадвае РБК.
«Ён [бацька
Сапега] звярнуўся. Значыць, [магчымасць памілавання] абмяркоўваецца», — сказаў
Лук'янаў.
Паводле яго слоў,
яму невядома пра адказ беларускага боку на зварот, дыпламат пераадрасаваў
пытанне да беларускіх улад. «Я зыходжу з таго, што, калі ёсць зварот,
значыць, павінен быць адказ. Якім ён будзе, гэта ўжо іншае пытанне», — дадаў пасол.
Сафія Сапега была
затрыманая ў маі разам з журналістам Раманам Пратасевічам пасля вымушанай пасадкі
самалёта «Ryanair» у Мінску. Затым абодва былі арыштаваныя.
Пасля затрымання
на апублікаваным беларускімі сілавікамі відэа расіянка паведаміла, што
адмініструе Telegram-канал «Чорная кніга Беларусі», дзе публікуюцца асабістыя
звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Аднак маці дзяўчыны Ганна Дудзіч сказала, што Сапега ў жніўні 2020 года з'ехала з Беларусі ў Літву і яе не было ў
краіне падчас пратэстаў. Ёй прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 КК
Беларусі («Распальванне сацыяльнай варожасці і розні»). Па гэтым артыкуле ёй
пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
У чэрвені бацька
Сапега папрасіў Лукашэнку аб міласэрнасці. Паводле яго слоў, яго дачка «апынулася не ў тым месцы і не з тым чалавекам».
Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што следства па справе Сапега і Пратасевіча будзе праходзіць
у Беларусі.